.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вільгельм II. Вільгельм II Насау-Аранскі (нідэрл.: Willem II van Oranje-Nassau; 27 мая 1626 Гаага, Нідэрланды — 6 лістапада 1650, Гаага, Нідэрланды) — прынц Насау-Аранскі, штатгальтар (статхаўдар) Нідэрландаў (акрамя Фрысландыі), сын штатгальтара прынца Фрыдрыка-Генрыха, нарадзіўся ў 1626 годзе, ажаніўся з Генрыетай-Марыяй, дачкой англійскага караля Карла I, а ў 1647 годзе, па смерці бацькі, быў выбраны штатгальтарам і галоўнакамандуючым галандскіх войскаў, якія ўдзельнічалі ў 30-гадовай вайне.
Па складанні Вестфальскага міру Вільгельм не распусціў войскі і прыняўся абмяжоўваць магутную арыстакратычную партыю, абапіраючыся на садзейнічанне Генеральных штатаў злучаных правінцый. Арыстакраты на чале з Янам дэ Вітам абаранілі Амстэрдам, але Вільгельм атрымаў афіцыйна права трымаць войскі пад ружжом; у саюзе з французамі ён збіраўся скарыць Антверпен, але памёр у 1650 годзе ад воспы.
Папярэднік: Фрэдэрык-Генрых Аранскі |
Штатгальтар Галандыі 1647—1650 |
Пераемнік: Генеральныя штаты, з 1672 Вільгельм III Аранскі |