wd wp Пошук:

Вільгельміна Страндберг

Вільгельміна Страндберг (швед. Maria Wilhelmina Strandberg, 6 лістапада 1845 — 16 кастрычніка 1914) — шведская оперная спявачка (мецца-сапрана), выступала ў Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў 1867—1903 гадах у ролі субрэткі.

Біяграфія

Нарадзілася ў Стакгольме ў 1845 годзе, была дачкой музычнага педагога і арганіста Вільгельма Сёрлінга і Марыі Эліса Урэтман. Выхоўвалася ў музычнай сям’і і ў 1862—1865 гг. вучылася сольным спевам у Каралеўскай вышэйшай музычнай школе ў Стакгольме. Яе выкладчыкамі былі Юліус Гюнтэр, Ісак Альберт Берг і Фрэдрыка Стэнхамар.

Дэбют Вільгельміны адбыўся 18 кастрычніка 1867 г. у Каралеўскім тэатры ў ролі Жаннет у оперы комік Нікаля Ізуара «Джаконда». Вясной 1868 года яе прынялі ў Драматычны тэатр, дзе яна гуляла ролі субрэтак. Неўзабаве ёй пачалі давяраць ролі ў класічнай оперы: Цэрліны ў «Доне Жуане», Керубіна ў «Вяселлі Фігара», Мікаэлы ў «Кармэн», Магдалены ў шведскай прэм’еры «Нюрнбергскіх майстэрзінгераў», Марты ў «Фаўсце», Паміна ў «Чароўнай флейце» .

У 1878 г. яна выйшла замуж за служачага мытні Улафа Страндберга, сына актрысы Аўроры Вільгельміны Страндберг і опернага спевака Улафа Страндберга Старэйшага.

18 кастрычніка 1892 г., калі Вільгельміна выканала ролю маркізы ў «Дачцы палка», на святкаванні яе 25-годдзя працы ў Драматычным тэатры яна была ўзнагароджана залатым медалём Літаратуры і мастацтваў (Швецыя).

Вільгельміна пакінула оперную сцэну ў лістападзе 1903 г. У 1908 г. яе прынялі ў Шведскую каралеўскую музычную акадэмію.

Вільгельміна Страндберг памерла ў Стакгольме ў 1914 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1845 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мецца-сапрана