wd wp Пошук:

Віленскія пакутнікі

Ікона трох віленскіх мучанікаў

Ві́ленскія паку́тнікі[1][2][3], або Ві́ленскія му́чанікі[4], Літо́ўскія паку́тнікі[2] — беларускія святыя Іаан, Антоній і Яўстафій (да хрышчэння Кумец, Няжыла, Круглец), якія загінулі ў 1347 годзе мучаніцкай смерцю за пераход з язычніцтва ў хрысціянства.

На месцы пакарання віленскіх пакутнікаў, якія былі прыдворнымі вялікага князя Альгерда, па жаданні яго жонкі пабудавана капліца, пазней — Свята-Троіцкая царква.

У 1374 годзе віленскія пакутнікі былі кананізаваны. З 16 ст. іх мошчы знаходзіліся ў Віленскім Свята-Духавым манастыры. У ліпені 1993 года часціцы мошчаў віленскіх пакутнікаў былі закладзены ў абраз трох віленскіх пакутнікаў і перанесены ў Мінскі Свята-Петра-Паўлаўскі сабор.

Гісторыя віленскіх пакутнікаў коратка выкладзена ў «Сказанні пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія».

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — С. 169.
  2. 1 2 Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. ISBN 985-11-0220-2. — С. 68.
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 525
  4. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 439. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1347 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Віленскі Свята-Духаўскі манастыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя Беларусі