wd wp Пошук:

Вікторыя Дрэйвс

Вікторыя «Вікі» Манала Дрэйвс (англ.: Victoria “Vicki” Manalo Draves; 31 снежня 1924, Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — 11 красавіка 2010, Палм-Спрынгс, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская скакуха ў ваду, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1948 года.

Нарадзілася ў сям’і выхадца з Філіпін і англічанкі. Пачала спартыўную кар’еру пад дзявочым прозвішчам яе маці — Вікторыя Тэйлар. У 1945 годзе выйгравала срэбра і бронзу на чэмпіянаце ЗША, у тым жа годзе выйшла замуж за свайго трэнера.

У 1946—1947 гадах — чэмпіёнка ЗША ў скачках з вышкі, а ў 1948 годзе і з 3-метровага трампліна. На Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) таксама першынствавала ў тых жа дысцыплінах. Была першай амерыканкай азіяцкага паходжання, якая перамагла на Алімпіядах. На 3-метровым трампліне перамога Дрэйвс стала для амерыканак шостай запар на Алімпіядах, пачынаючы з 1920 года.

Пасля Алімпіяды некаторы час выступала ў шоу Бастэра Крабэ. З 1950 года прысвяціла сябе сям’і, выхоўваючы чатырох сыноў (Дэйл, Джэфры, Кім, Дэвід). У 1969 годзе яе імя было ўключана ў міжнародную Залу славы водных відаў спорту.

Зноскі

  1. 1 2 Victoria Draves // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olympic diver Victoria Draves dies // The Desert SunПалм-Спрынгс: 2010.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скакуны ў ваду ЗША
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па скачках у ваду
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1948 года
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сан-Францыска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе