wd wp Пошук:

Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянкевіч. Вікторыя Аляксандраўна Сянкевіч (нар. 25 снежня 1980, Мінск) — беларуская журналістка і тэлевядучая[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў г. Мінску, скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт з чырвоным дыпломам (2003), курсы журналістаў і тэлевядучых у Белтэлерадыёкампаніі (2003), Журналісцкі каледж пры Свабодным універсітэце Берліна (2009)[2].

У 2016 г. атрымала ступень магістра кіравання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «палітычны аналіз і паліттэхналогіі ў медыясферы»[2].

Працуе тэлевядучай тэлеканала «Беларусь 1». З 1 кастрычніка 2012 года і па цяперашні час (2017) займае пасаду намесніка галоўнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін[2].

Аўтар кнігі казак[3].

Узнагароды

Двойчы (па выніках 2006 і 2013 гг.) прызнаная лепшай вядучай года. Узнагароджана дыпломамі лаўрэата Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Тэлевяршыня» ў намінацыі «Лепшая вядучая інфармацыйных праграм»[1]).

Зноскі

  1. 1 2 Вікторыя Сянкевіч: «Садзішся ў лодку і плывеш з камандай»(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 Сянкевіч Вікторыя Аляксандраўна Архівавана 18 мая 2017.
  3. Любопытная устрица : сказки / Виктория Сенкевич. — Минск, 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»