wd wp Пошук:

Віктар Яўгенавіч Кульбачанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кульбачанка. Віктар Яўгенавіч Кульбачанка (1962—2007) — беларускі альпініст. Заслужаны майстар спорту РБ. Майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме і скалалазанні.

Біяграфія

Віктар Кульбачанка нарадзіўся ў 1962 годзе ў Светлагорску. У 1976 годзе з сям’ёй пераехаў у Жодзіна, дзе ён у 1979-м скончыў СШ № 2, а ў 1985 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «ўрач-гігіеніст»[1].

Займаўся прамысловым альпінізмам[1].

Жыў у Зеленаградзе разам з жонкай і дачкой Ульянай. У чэрвені 2007 года быў знойдзены мёртвым у падмаскоўным возеры[2].

Пахаваны ў Жлобіне[2].

Спартыўныя дасягненні

Сваё першае ўзыходжанне здзейсніў у 1981 годзе ў альплагеры «Узункол». Далей былі горы Каўказа, Паміра-Алая, Цянь-Шаня[1].

Быў урачом у беларуска-югаслаўскай экспедыцыі 1990 года на піку Каржанеўскай. Здзейсніў сем узыходжанняў вышэйшай катэгорыі складанасці ў двойцы[1].

У 1991 годзе атрымаў званне «Снежны барс» за заваяванне ўсіх «сямітысячнікаў» СССР[3].

Лепшыя ўзыходжанні: Улу-Кара, Улу-Тау Усходняя ў двойцы, пік Камунізму, пік Перамогі, пік Вольная Іспанія ў двойцы зімой, Канчэнджанга — 1994 год[1].

18 мая 1998 года стаў першым грамадзянінам Беларусі, які здзейсніў паспяховае ўзыходжанне на гару Эверэст[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Жодинец Виктор Кульбаченко стал первым белорусом, покорившим вершину Эвереста (руск.)
  2. 1 2 Погиб Виктор Кульбаченко (руск.)
  3. Спіс альпіністаў, якія атрымалі званне «Снежны барс» (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Альпіністы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 красавіка
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жлобінскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорску
Катэгорыя·Прамысловыя альпіністы