wd wp Пошук:

Віктар Якаўлевіч Міхалап

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалап. Віктар Якаўлевіч Міхалап (12 лютага 1930, в. Кострыцкая Слабодка, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 6 лістапада 1975) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне фінансаў, грашовага абарачэння і крэдыту. Кандыдат эканамічных навук (1970).

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1959), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка», 1961; аспірантура, 1966).

Працаваў у Магілёўскім абласным фінансавым аддзеле (1954—1965, эканаміст, начальнік аддзела), Кантрольна-рэвізійным ўпраўленні Міністэрства фінансаў БССР па Магілёўскай вобласці (1965—1970, рэвізор), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1970, выкладчык кафедры палітэканоміі), Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (з 1973, у 1973—1975 — дэкан тэхналагічнага факультэта, у студзені — красавіку 1973 — в. а. рэктара).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе