wd wp Пошук:

Віктар Шэйнман

Не блытаць з Віктарам Шэйманам — дзяржаўным дзеячам БССР. Віктар Шэйнман — піянер у галіне робататэхнікі.

Біяграфія

Ён з’яўляецца выпускніком сярэдняй школы Новы Лінкальн у Нью-Ёрку, якая цяпер не існуе. У канцы 1950-х і на працягу адукацыі ў сярэдняй школе, Шэйнман спраектаваў машыну, якая пераўтварала прамову ў тэкст, як праект для навуковага кірмаша. У 1969 годзе ў час навучання ў Стэнфардскім універсітэце, Шэйнман вынайшаў Стэнфардскую руку[1], цалкам электрычны, 6-восевы шарнірны робат, прызначаны для ажыццяўлення рашэння зваротнай задачы аб палажэнні рукі ў замкнёнай форме[2][3]. Гэта дазволіла робату дакладна прытрымлівацца адвольных траекторый у прасторы пад камп’ютарным кіраваннем і пашырыла магчымасць выкарыстання робата для больш складаных прыкладанняў, такіх як зборка і дугавая зварка.

У 1973 годзе Шэйнман заснаваў Vicarm Inc. для вытвочасці яго рабатызаваных рук. У 1977 годзе Віктар Шэйнман прадаў сваі напрацоўкі Джорджу Дэвалу, які распрацаваў сістэму, што атрымала назву Unimate (Юнімэйт), і пры падтрымцы «General Motors» стала базай для робата, вядомага як Programmable Universal Mashine for Assembly (PUMA).

Віктар Шэйнман кароткі час працаваў у якасці генеральнага менэджэра падраздзялення Unimate на заходнім пабярэжжы, пакуль не перайшоў у Automatix у якасці сузаснавальніка і віцэ-прэзідэнта ў 1980 годзе. У Automatix Шэйнман распрацоўваў RobotWorld, сістэму ўзаемадзеяння дробных модуляў, падвешаных на 2-D лінейны рухавік. Прадукт лініі быў пазней прададзены японскай кампаніі Yaskawa[4].

19 красавіка 2002 года General Motors Controls, Robotics and Welding (CRW) ахвяравала арыгінальны прататып робата PUMA у Смітсанаўскі інстытут[5].

Сення Шэйнман працягвае кансультацыі і з’яўляецца запрошаным прафесарам у Стэнфардскім універсітэце на факультэце машынабудавання.

Яго пляменнік джазавы скрыпач Джэні Шэйнман.

Зноскі

  1. url=http://infolab.stanford.edu/pub/voy/museum/pictures/display/robots/StanfordArm.jpg Scanned image of the Stanford Arm
  2. Stanford Arm history
  3. http://www.dbusiness.com/DBusiness/January-February-2013/Freedom-to-Assemble-Sidebar/ Архівавана 12 мая 2013.
  4. Yaskawa RobotWorld page Архівавана 20 сакавіка 2006.
  5. Robotics Online
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Інжынеры ЗША
Катэгорыя·Постаці Нью-Ёрка