Віктар Ціханавіч Ерафеенка (нар. 14 верасня 1946, г.п. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі доктар фізіка-матэматычных навук (1994, Метад тэарэм складання і тэорыя ўсярэдненых межавых умоваў у краявых задачах электрадынамікі), прафесар (1996).
Скончыў МДУ (1969). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па краявых задачах электрадынамікі і метадах матэматычнага мадэлявання ў электрадынаміцы. Здзейсніў сістэматызацыю тэарэм складання і атрымаў шэраг тэарэм складання для базісных электрамагнітных палёў. Распрацаваў метадалогію эквівалентных межавых умоваў электрадынамікі для тонкіх абалонак складанай матэрыяльнай структуры.