wd wp Пошук:

Віктар Пятровіч Таранцей

Віктар Пятровіч Таранцей (нар. 6 сакавіка 1946, в. Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар педагагічных навук, прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі і Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук (Масква). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

У 1963 году скончыў Ізабелінскую СШ і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1967 годзе.

У 1967—1976 гадах працаваў настаўнікам фізікі і намеснікам дырэктара ў Падароскай і Ізабелінскай школах Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на дзённае аддзяленне аспірантуры НДІ НДУ агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР, дзе да заканчэння тэрміну навучання абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1979 года пачаў працаваць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы выкладчыкам, з 1979 года па 1986 год сакратар парткама ВНУ, з 1982 года па кастрычнік 2006 года загадчык кафедры педагогікі. У 1992 годзе быў прызначаны прарэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы, у 1994 годзе пераведзены на пасаду дэкана факультэта псіхалогіі і педагогікі, з 1999 года — дэкан педагагічнага факультэта. З 1991 года — прафесар, з 2003 года — доктар педагагічных навук[1].

Зноскі

  1. Выпускнікі ГрДУ — наш гонар
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Дэканы ГрДУ імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў