wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Шапавал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шапавал. Віктар Паўлавіч Шапавал (30 сакавіка 1936, в. Калазубы, Ружанскі гміна, Косаўскі павет, Палескае ваяводства  — 14 чэрвеня 1994) — машыніст экскаватара, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971—1975), член ЦК КПБ (1981—1986). Герой Сацыялістычнай Працы (1976).

Біяграфія

Нарадзіўся 30 сакавіка 1936 года ў в. Калазубы ў Заходняй Беларусі, на Палессі.

З шаснаццаці гадоў працаваў у калгасе «Першае Мая». У 1954 годзе прызваны на тэрміновую вайсковую службу, служыў на Балтыйскім флоце. У 1958 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, адначасова вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе. Затым быў токарам пры Івацэвіцкай рамонтна-тэхнічнай і меліярацыйнай станцыі (РТМС). У 1961 годзе паступіў у Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 механізацыі сельскай гаспадаркі.

Пасля заканчэння вучылішча быў накіраваны ў Ганцавіцкае будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі трэста «Пінскводбудмеханізацыя» (з 1966 г. у трэсце «Брэстводбуд»). Працаваў машыністам, затым старшым машыністам экскаватара на асушэнні балот і забалочаных зямель Палесся (Пружанскі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі раёны).

У 1967 годзе уступіў у КПСС. З’яўляўся ўдарнікам камуністычнай працы.

У 1987 годзе перайшоў на кіраўнічую работу — назначаны на пасаду намесніка начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела ПМК-63, з 1988 года працаваў майстрам. Аўтар кнігi аб працы ў меліярацыі «Сила земли» (1976).

Быў дэлегатам ХХV з’езда КПСС (1976), кандыдатам у члены (1976—1981) і членам (1981—1986) ЦК КПБ. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971—1975), Брэсцкага абласнога і Ганцавіцкага раённага Саветаў дэпутатаў працоўных.

Памёр 14 чэрвеня 1994 года, пахаваны на гарадскіх могілках па вул. Заслонава г. Ганцавічы. 14 красавіка 2006 года ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі прайшоў вечар памяці героя-земляка з удзелам родных, сяброў, калег. На доме па вул. Мантажнікаў, дзе ён жыў з 1979 па 1994 год, у 2007 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Узнагароды

За поспехі ў выканані планаў VІІІ пяцігодкі (выканаў 7 гадавых норм) 8 красавіка 1971 года ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 сакавіка 1976 года В. П. Шапавалу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Дэлегаты XXV з’езда КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ганцавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна