wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Тарасаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасаў. Віктар Паўлавіч Тара́саў (29 снежня 1934, г. Барнаул, Расія — 9 лютага 2006, Смалявічы, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі акцёр

. Народны артыст Беларусі (1967). Народны артыст СССР (1982).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1957).

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Добрыя знешнія даныя, тэмперамент, шчырасць, абумовілі поспех Тарасава ў ролях маладых герояў: Кузьмін («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Міхаіл («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Вадзім («Выклік багам» А. Дзялендзіка), Валерык («Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна), Генадзь («Мільён за усмешку» А. Сафронава) і інш. Дасканалым майстэрствам пераўвасаблення, высокай акцёрскай тэхнікай, псіхалагічнай дасканаласцю і адзінствам знешняй і унутранай характарнасці вызначаюцца ролі: Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Францыск Скарына («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Сцяпан Дзямідчык («Апошні журавель» А. Дударава і А. Жука), Мульцік («Вечар» А. Дударава), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Ухватаў («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына), Няхлюдаў («Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога), Дульчын («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Барон, Пратасаў («На дне», «Дзеці сонца» М. Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Сафонаў («Рускія людзі» К. Сіманава), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ), Бачана Рамішвілі («Закон вечнасці» паводле Н. Думбадзэ), Ахмед Рыза («Дзівак» Назыма Хікмета) і інш. Здымаўся ў фільмах: «Першыя выпрабаванні», «Бацька», «Крушэнне імперыі», «Уваскрэсная ноч», «Соф’я Пяроўская», «Дзяржаўная граніца», «Дэбют», «Вадзіцель аўтобуса», «Песня пра зубра» і інш. Удзельнічаў у тэлепастаноўках: «Крах», «Людзі на балоце».

Дзяржаўная прэмія Беларусі 1966.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Памерлі 9 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барнауле
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Смалявічах
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы