wd wp Пошук:

Віктар Паўлавіч Іўлічаў

Віктар Паўлавіч Іўлічаў (нар. 1946, Баку) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры і Украінскай акадэміі архітэктуры[1].

Біяграфія

Скончыў у 1969 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 15 гадоў працаваў у праектным інстытуце «Белдзяржпраект», 3 гады правёў у замежнай камандзіроўцы на Кубе, у Гаване, з 1983 года — галоўны мастак, намеснік начальніка, з 1985 года працаваў у ГалоўАПУ Мінгарвыканкама першы намеснікам галоўнага архітэктара г. Мінска. У 19912014 гадах дырэктар НПРУП «БелНДІПгорадабудаўніцтва» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. Пашырыў і мадэрнізаваў базу інстытута, стымуляваў прафесійны рост супрацоўнікаў, укараніў новыя прынцыпы і метады праектавання, надаў інстытуту значэнне навуковага і праектнага цэнтра рэспублікі, які выконвае практычна ўсе праекты горадабудаўнічай дзейнасці ў Беларусі, а таксама актыўна ажыццяўляе экспарт праектных паслуг і супрацоўніцтва з замежнымі краінамі — Расіяй, Украінай, Польшчай, Казахстанам, Азербайджанам, Прыбалтыкай, Германіяй, Нідэрландамі, Венесуэлай[1].

Галоўны архітэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку», якая працуе над індустрыяльным паркам «Вялікі Камень».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінск[2].

Творчасць

Асноўныя працы (усё ў суаўтарстве): першыя серыі аб’ёмна-блокавых жылых дамоў 3-АПБ (19701976), 2-я чарга мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (19721974)[2], станцыя метрапалітэна «Інстытут культуры» (1980—1984), рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Мінску (1983—1984)[1], будынка абласнога драматычнага тэатра ў Гомелі[3], Міжнародны маладзёжны лагер «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1978—1980), эскіз-ідэя цэнтра Гаваны, Куба (1981—1983), гасцініца «Лас-Пальмас», Куба (1982), міжнародны памежны пераход «Варшаўскі мост» у Брэсце (2004), помнік князю Давыду ў Давыд-Гарадку Брэсцкай вобласці (2000)[1], будынак Генеральнага консульства Польшчы (1988) у Мінску, генпланы Магілёва, Віцебска, Гродна, Гомеля, Брэста і інш[3].

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах, Ганаровы будаўнік (2008)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Ивличев Виктор Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 Ивличев Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. 1 2 Дайджесты. Анонсы. Даты

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баку
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Гаваны
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі