wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Каранкевіч

Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. 1 жніўня 1976, г. п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (3 2018 года).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г.п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларускай ССР.

У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка», у 2005 годзе Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[1].

19972004 — спецыяліст 2 катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст 1 катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

20042006 — начальнік фінансавага аддзела - намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.

20062012 — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

20122017 — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Аб міністэрстве. Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2018. Праверана 31 жніўня 2018.
  2. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні(нявызн.). БЕЛТА (14 жніўня 2008). Праверана 31 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі энергетычнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіраўску
Катэгорыя·Міністры энергетыкі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута сучасных ведаў
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы