wd wp Пошук:

Віктар Мікалаевіч Цемушаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цемушаў. Віктар Мікалаевіч Цемушаў (4 сакавіка 1975, Бабруйск, БССР, СССР — 23 чэрвеня 2011, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Брат-блізнюк Сцяпана Цемушава

Біяграфія

Пачатак навуковай кар’еры

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1997) з чырвоным дыпломам. Некаторы час член Федэрацыі анархістаў Беларусі. На момант сканчэння ўніверсітэта працаваў у школе настаўнікам, кіраваў некалькімі гурткамі пры школе і Цэнтры пазашкольнай работы, клубам у Дырэкцыі па справах культуры БДУ. Гуляў са сваёй камандай «Паняверкі» у інтэлектуальныя гульні.

Скончыў магістратуру (1998) і аспірантуру (2001) пры гістарычным факультэце БДУ. Абараніў дысертацыю па гістарычнай геаграфіі першапачатковага Маскоўскага княства на тэму «Территория и границы Московского княжества в конце XIII — первой половине XIV в.» (2002). Навуковы кіраўнік — Алег Яноўскі. Быў запрошаны Георгіем Галенчанкам на працу ў аддзел спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Праца ў Інстытуце гісторыі

З 2002 года працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. 15 ліпеня 2002 г. — залічаны на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, 15 красавіка 2004 г. — пераведзены на пасаду навуковага супрацоўніка, 15 красавіка 2005 г. — пераведзены на пасаду навуковага супрацоўніка інфармацыйна-аналітычнага аддзела, у 2007—2008 г. — узначальваў аддзел выдавецкай і інфармацыйна-аналітычнай работы, з 2008 года — у аддзеле гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу.

Таксама з 2001 года па сумяшчальніцтве працаваў на кафедры гісторыі Расіі гістарычнага факультэта БДУ, некаторы час выкладаў у Юрыдычным каледжы БДУ, супрацоўнічаў з Ліцэям БДУ.

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі пазнаёміўся з Міхаілам Спірыдонавым, буйнейшым спецыялістам па гістарычнай геаграфіі Беларусі, які аказаў на яго значны ўплыў. Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя і гістарычная геаграфія Усходняй Еўропы 9-16 ст. На працягу 8 гадоў вывучаў маскоўска-літоўскую мяжу. У планах навуковай дзейнасці даследаванне г.зв. Падняпроўскіх (Рускіх) і Падзвінскіх валасцей, гістарычнай геаграфіі Цэнтральнай Беларусі.

Быў жанаты, меў дачку.

Памёр 23 чэрвеня 2011 года ад рака.

Прызнанне

Бібліяграфія

Карты

Спасылкі

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі ад раку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі