wd wp Пошук:

Віктар Мікалаевіч Быкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў. Віктар Мікалаевіч Быкаў (нар. 19 лютага 1945, г. Алма-Ата[1], паводле іншых звестак — г. Сімферопаль[2]) — беларускі савецкі спартсмен (велатрэкавыя гонкі). Заслужаны майстар спорту СССР (1969)[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1974 годзе. З 1967 інструктар, з 1976 года старшы трэнер па веласпорце Беларускага савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён свету ў камандным (1967, Амстэрдам, Нідэрланды; 1969, Брно, ЧССР), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывідуальнай і каманднай гонках пераследу на 4 км на трэку (1970, Лестэр, Вялікабрытанія). Чэмпіён СССР у індывідуальнай (1965) і каманднай (1968, 1969, 1971), Спартакіяды народаў СССР (1971) у камандным гонках пераследу. Прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Быков Виктор Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 95. — 737 с.
  2. Viktor Bykov Архівавана 18 снежня 2012. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па трэкавых велагонках
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Алма-Аце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Велагоншчыкі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Велагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»