У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Быкаў. Віктар Мікалаевіч Быкаў (нар. 19 лютага 1945, г. Алма-Ата[1], паводле іншых звестак — г. Сімферопаль[2]) — беларускі савецкі спартсмен (велатрэкавыя гонкі). Заслужаны майстар спорту СССР (1969)[1].
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры ў 1974 годзе. З 1967 інструктар, з 1976 года старшы трэнер па веласпорце Беларускага савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён свету ў камандным (1967, Амстэрдам, Нідэрланды; 1969, Брно, ЧССР), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў індывідуальнай і каманднай гонках пераследу на 4 км на трэку (1970, Лестэр, Вялікабрытанія). Чэмпіён СССР у індывідуальнай (1965) і каманднай (1968, 1969, 1971), Спартакіяды народаў СССР (1971) у камандным гонках пераследу. Прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].