wd wp Пошук:

Віктар Максімавіч Голубеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голубеў.

Віктар Максімавіч Голубеў (руск.: Виктор Максимович Голубев; 4 [17] студзеня 1916 — 17 мая 1945) — лётчык-штурмавік, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Петраградзе ў сям’і рабочага. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ва Углічы, скончыў сярэднюю школу. Працаваў на заводзе ў Ленінградзе. У шэрагах Чырвонай Арміі з 1936 года. У 1939 годзе скончыў авіяцыйнае аддзяленне 2-й аб’яднанай памежнай школы ў Харкаве.

У Вялікую Айчынную вайну з першых яе дзён у штурмавой авіяцыі. Ваяваў у складзе 285-га штурмавога авіяпалка 228-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 16-й паветранай арміі.

Камандуючы звяном штурмавікоў «Іл-2», удзельнічаў у баях пад Смаленскам, Растовам-на-Доне. У перыяд Сталінградскай бітвы (з 17 ліпеня 1942 года па 2 лютага 1943 года) лётчыкі-штурмавікі яго звяна, а затым і эскадрыллі праявілі ўзоры гераізму і майстэрства, знішчаючы тэхніку і жывую сілу гітлераўцаў.

12 жніўня 1942 года «за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 693)[3].

8 лютага 1943 года «за праяўленую адвагу ў баях з нямецкімі захопнікамі, за стойкасць, мужнасць, дысцыпліну і арганізаванасць, за гераізм асабістага складу ў разгроме нацысцкіх войскаў пад Сталінградам» 285-ы штурмавы авіяполк быў ператвораны ў 58-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк.

У ходзе Курскай бітвы (з 5 ліпеня па 23 жніўня 1943 года) па ўсім фронце грукатала слава аб майстэрскіх ударах па нямецкіх «Тыграх», «Пантэрах» і «Фердынандах» лётчыка-штурмавіка Героя Савецкага Саюза штурмана 58-га гвардзейскага авіяпалка гвардыі маёра В. М. Голубева. У разлютаваных баях на «Курск выступе» ён шматкроць вадзіў у бой шасцёрку штурмавікоў «Іл-2», якой нярэдка ўдавалася за адзін вылет знішчаць дзясяткі танкаў ворага.

24 жніўня 1943 года «за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі маёр Голубеў В. М. атрымаў другі медаль «Залатая Зорка». Ён стаў першым двойчы Героем 16-й паветранай арміі. Да гэтага часу на яго баявым рахунку налічвалася 257 баявых вылетаў, у ходзе якіх ім знішчана і пашкоджана 69 танкаў, 875 аўтамашын, 10 цыстэрнаў з гаручым, шмат іншай баявой тэхнікі, а таксама выведзена са строю не адна сотня варожых салдат і афіцэраў.

З 1943 года гвардыі маёр Голубеў В. М. — слухач Ваенна-паветранай акадэміі. 17 мая 1945 года яго жыццё трагічна абарвалася пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту. Пахаваны ў Маскве, на Новадзявочых могілках.

Зноскі

  1. Голубев Виктор Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Голубев Виктор Максимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу авиации Красной Армии» от 12 августа 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 14 августа (№ 32 (191)). — С. 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай інжынернай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных