wd wp Пошук:

Віктар Леанідавіч Цыбоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыбоўскі.

Віктар Леанідавіч Цыбоўскі (нар. 22 лютага 1956 года ў Смаргоні) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, рэктар Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 лютага 1956 года ў горадзе Смаргонь Маладзечанскай вобласці БССР. Скончыў Смаргонскую сярэднюю школу № 2.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі» абараніў у 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці старшакласнікаў ў працэсе ўзаемасувязі праблемнага і часткова-пошукавага метадаў навучання (на матэрыяле дысцыплін натуральна-матэматычнага цыклу)».

Працаваў на розных пасадах у вышэйшых навучальных установах Мінска і органах дзяржаўнага кіравання. У тым ліку пэўны час займаў пасаду дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2006 года займае пасаду рэктара Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.

Навуковая дзейнасць

Аўтар 6 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, каля 100 навуковых публікацый.

Сфера навуковых інтарэсаў: пытанні актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, дыдактыка вышэйшай адукацыі, метадалогія мадэрнізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, эканоміка і менеджмент сацыяльна-культурнай сферы, кіраванне людскімі рэсурсамі і інш.

Узнагароды

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Выбраныя вучэбна-метадычныя выданні

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэктары ВНУ Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргоні
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Дэканы БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»