У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кліма. Віктар Кліма (ням.: Viktor Klima, нарадзіўся 4 чэрвеня 1947, Швехат) — аўстрыйскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.
Віктар Кліма працягнуў палітыку «вялікай кааліцыі», сфармаваў кабінет з прадстаўнікоў дзвюх найбуйнейшых партый краіны сацыял-дэмакратычнай і кансерватыўнай Аўстрыйскай народнай партыі. Віцэ-канцлерам ў кабінеце Клімы стаў лідар кансерватараў Вольфганг Шусель.
Урад Клімы актыўна праводзіў прыватызацыю дзяржаўнага сектара эканомікі і зрабіў шэраг крокаў па ператварэнні «сацыяльна арыентаванай» эканамічнай палітыкі ў больш ліберальную. Менавіта з адмовай ад сацыяльна арыентаванай палітыкі звязваецца падзенне папулярнасці сацыял-дэмакратаў у іх традыцыйнага працоўнага электарату.
У выніку сацыял-дэмакраты атрымалі паразу на ўсеагульных выбарах у кастрычніку 1999 года. У выніку Аўстрыйская народная партыя змагла памяняць партнёра па кааліцыі на Аўстрыйскую партыю свабоды і сфармаваць кансерватыўны кабінет, які ўзначаліў Вольфганг Шусель.