У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яцунскі. Віктар Карнельевіч Яцунскі (руск.: Виктор Корнельевич Яцунский; 1 лютага 1893, Масква — 13 кастрычніка 1966) — расійскі гісторык, спецыяліст у вобласці гістарычнай геаграфіі і гісторыі рускай прамысловасці. Доктар гістарычных навук (1950 г.), прафесар. Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта (1915 г.) і эканамічнае аддзяленне Маскоўскага камерцыйнага інстытута (1916 г.). З 1921 г. выкладаў у Камуністычным універсітэце імя Свярдлова, Маскоўскім універсітэце, Маскоўскім абл. І горным інстытутах, Гісторыка-архіўным інстытуце і інш. З 1946 г. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР. Асноўныя працы Яцунскага прысвечаны праблемам генезісу капіталізму ў Расіі, аграрнай гісторыі, гістарычнай геаграфіі і гістарычнай дэмаграфіі. З’яўляўся адным з заснавальнікаў межрэспубліканскіх сімпозіумаў па аграрнай гісторыі Усходняй Еўропе (з 1958 г.), кіраваў выданнем матэрыялаў па гісторыі сялянства.