wd wp Пошук:

Віктар Кардовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кардовіч.Віктар Кардовіч (польск.: Wiktor Kordowicz; 23 студзеня (5 лютага) 1904, в. Астровік, Холмскі павет, цяпер Польшча — 5 чэрвеня 1982) — польскі педагог, грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Люблінскую настаўніцкую семінарыю (1925), гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1939). Працаваў настаўнікам у сярэдніх школах у Ражанцы (Лідскі павет), Лідзе, Вільні, у Віленскай настаўніцкай семінарыі. 3 1925 дзеяч Саюза вясковай моладзі ў Навагрудку і Саюза вясковай вучнёўскай моладзі ў Вільні (папярэднічалі стварэнню ў 1928 саюза «Віцы»). Падчас нацысцкай акупацыі Вільні ўдзельнік польскага падполля. Пасля вызвалення настаўнік у Віленскай польскай гімназіі. 3 1948 у Польшчы. Працаваў у Варшаўскім ліцэі імя Стафана Баторыя, у Варшаўскім гістарычным музеі, у Музеі гісторыі польскага рэвалюцыйнага руху, на кіраўнічых пасадах Аб’яднанай сялянскай партыі і інш.

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па гісторыі асветніцкай і педагагічнай думкі, грамадска-палітычнага руху ХІХ — пач. ХХ ст., у т. л. кнігі «Канстанцін Каліноўскі: Польская рэвалюцыйная дэмакратыя ў студзеньскім паўстанні ў Літве і Беларусі» (1955).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Педагогі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня