wd wp Пошук:

Віктар Канстанцінавіч Краўцоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўцоў. Віктар Канстанцінавіч Краўцоў (15 чэрвеня 1940, вёска Рублеўск, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.

Біяграфія

Скончыў Комсеніцкую сярэднюю школу ў 1958 г. і паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У снежні 1963 г. паступіў у аспірантуру пры кафедры ЭММ універсітэта, дзе правучыўся да лістапада 1964 г., так як быў прызваны на вайсковую службу.

Са снежня 1965 г. і па цяперашні час выкладчык на кафедры вышэйшай матэматыкі Мінскага вышэйшага ваенна-інжынернага вучылішча.

У 1973 г. у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю «О некоторых проблемных вопросах и приложениях системы в остатках» на званне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук з 1973 г. Вучонае званне «дацэнт» прысвоена ў 1976 г., а вучонае званне «прафесар» па кафедры вышэйшай матэматыкі прысвоена ў 1993 г.

Краўцоў В. К. — адзін з вядучых спецыялістаў у вобласці методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі.

Асноўны кірунак яго навуковых даследаванняў звязаны са стварэннем высокапрадукцыйных вылічальных сістэм. Вынікі яго навуковай працы разглядаліся на многіх рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях. Навучальныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі, напісаныя ім, аказваюць вялікую дапамогу пачынаючым выкладчыкам у асваенні методыкі выкладання вышэйшай матэматыкі ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 25 навуковых публікацый, 8 вынаходстваў, адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка «Кіраўніцтва да рашэння задач па вышэйшай матэматыцы» (1990).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рублёўску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Круглянскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»