wd wp Пошук:

Віктар Канстанцінавіч Булаўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булаўскі. Віктар Канстанцінавіч Булаўскі (22 студзеня 1918 — 26 снежня 1939) — камандзір батарэі 402-га гаўбічнага артылерыйскага палка 7-й арміі, лейтэнант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Аляксееўка Акмалінскай вобласці (цяпер горад Акмалінскай вобласці Казахстана) у сям’і рабочага. Вучыўся ў школе імя Кірава ў Петрапаўлаўску, а затым у ФЗУ № 3.

У РСЧА з 1937 года. Скончыўшы 2-е Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, служыў у Падмаскоўі (Каломне ў 402-м гаўбічным артылерыйскім палку камандзірам узвода) і Заходняй Беларусі. Удзельнік Польскага паходу РСЧА і савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР ад 15 студзеня 1940 гады Віктару Канстанцінавічу Булаўскаму было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пахаваны ў пачатку 1940 года на Сестрарэцкіх вайсковых могілках, цяпер мемарыял. Магіла В. К. Булаўскага стала першай у складзе воінскага мемарыяла, які з’яўляецца помнікам культурна-гістарычнай спадчыны рэгіянальнага ўзроўню аховы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акмалінскай вобласці (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Сестрарэцкіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Фінляндыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна