wd wp Пошук:

Віктар Жаўняровіч

Віктар Жаўняровіч (27 жніўня 1913, Чыта — 27 лютага 2005, Францыя) — беларускі мастак і спявак.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 жніўня 1913 года ў Чыце ў Расійскай імперыі у сям’і чыгуначнага служачага, выхадца з беларускай Друі. Бацька быў прызваны на Першую сусветную вайну, адкуль не вярнуўся[1]. У 1922 годзе з маці вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў гімназіі імя Л. Сапегі ў Друі, пазней у Кансерваторыі імя М. Карловіча ў Вільні па класе опернага вакалу.

Адначасова займаўся маляваннем, удзельнічаў у выстаўках Таварыства незалежных мастакоў. Быў знаёмы з Фердынандам Рушчыцам, Язэпам Драздовічам, Пётрам Сергіевічам.

Другая сусветная вайна перапыніла навучанне. У 1945 годзе апынуўся ў Францыі, працаваў на складзе паліва звычайным рабочым. Паступіў у Парыжскую кансерваторыю, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам прафесара Бернаці, аднак немагчымасць атрымаць стыпендыю змусіла адмовіцца ад навучання. Спяваў і маляваў прыватна. З часам стаў удзельнікам найважнейшых мастацкіх выставак, што ладзіліся ў Парыжы, атрымоўваў узнагароды. Меў персанальную выстаўку, ладжаную БІНіМам у Нью-Ёрку. Тэмы твораў у яго былі ў асноўным беларускія.

Памёр 27 лютага 2005 года ў Францыі.

Зноскі

  1. Інтэр’ю з Віктарам Жаўняровічам «Беларус» 1976 № 226—227

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыце
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскай кансерваторыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі 27 лютага