wd wp Пошук:

Віктар Георгіевіч Амбражэйчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амбражэйчык. Віктар Георгіевіч Амбражэйчык (нар. 8 красавіка 1963, в. Мілавіды, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 красавіка 1963 года ў вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.

Працоўную дзейнасць пачаў слесарам калгаса імя Дзяржынскага Баранавіцкага раёна. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў майстрам лесу Кобрынскага міжгаспадарчага лясгаса, памочнікам ляснічага Дзівінскага лясніцтва, ляснічым Павіцьеўскага лясніцтва, начальнікам Дзівінскага цэха перапрацоўкі драўніны Кобрынскага лясгаса. Дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Драгічынскі лясгас».

Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Брэсцкай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы