wd wp Пошук:

Віктар Віславух

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Віславух. Віктар Віславух (польск.: Wiktor Wysłouch; 17671840) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Віславухаў. Нарадзіўся ў сям’і Зянона Віславуха (1727—1805) і Ганараты з Арэшкаў (1742—1785)[1].

Пасля смерці бацькі атрымаў у спадчыну ягоны маёнтак Зяновіль (Ляжайка)[1].

У 1807 годзе выбраны маршалкам Пружанскага павета, займаў пасаду на працягу 5 гадоў[1].

Памёр у 1840 годзе[1].

Сям’я

В. Выслаўх быў у шлюбе двойчы. У 1790 з Соф’яй з Асухоўскіх. У 1797 з Альжбетай з Навамейскіх (1780—1823)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Viktar Vislavuch
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віславухі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1767 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі пружанскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Віславухі