wd wp Пошук:

Віктар Васільевіч Золатаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Золатаў.

Віктар Васільевіч Золатаў (нар. 27 студзеня 1954, Сасаў, Разанская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі ваенны дзеяч, дырэктар Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі — галоўнакамандуючы войскамі нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі з 5 красавіка 2016 года, генерал арміі (2015).

Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — галоўнакамандуючы ўнутранымі войскамі МУС Расіі (2014—2016). Начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — намеснік дырэктара ФСО Расіі (2000—2013).

6 красавіка 2018 г. ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[1].

Абвінавачванні ў карупцыі

23 жніўня 2018 г. палітык Аляксей Навальны апублікаваў на сваім сайце расследаванне, у якім сцвярджалася, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для харчавання сваіх супрацоўнікаў прадукты па завышаных цэнах, дзе галоўным абвінавачаным фігураваў Віктар Золатаў[2]. Неўзабаве пасля гэтага ў ведамстве Расгвардыі назвалі гэта фальсіфікацыяй, палічыўшы расследаванне «няўдалым эксперыментам», у якім «хутчэй свядома» не ўлічваліся фактары вытворчасці тавару[3]. Праз два тыдні кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў выпусціў сврй відэазварот, у якім ён прапанаваў Навальнаму дуэль і паабяцаў зрабіць з апазіцыянера «сакавітую адбіўную», паказаўшы, што заснавальнік Фонда барацьбы з карупцыяй дапусціў у дачыненні да яго «абразлівыя паклёпніцкія выдумкі», якія «не прынята проста так дараваць»[4][5].

18 верасня 2018 г. аб закупках абмундзіравання для войск нацыянальнай гвардыі па завышаных цэнах паведаміла выданне «Собеседник»[6].

У пачатку кастрычніка 2018 г. стала вядома, што закупкі ведамства, якое ўзначальвае Золатаў, праверыць Ваенная пракуратура. Пад свой асабісты кантроль расследаванне ўзяў Галоўны ваенны пракурор В. Г. Пятроў[7].

18 кастрычніка 2018 г. Навальны, які знаходзіўся пад арыштам з 25 жніўня па 14 кастрычніка, прыняў выклік Золатава і выбраў месца і «зброю»: дэбаты ў прамым эфіры аднаго з федэральных тэлеканалаў або на яго YouTube-канале, даўшы Золатаву тыдзень на адказ[8]. Золатаў 19 кастрычніка адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах, заявіўшы, што запрашаў Навальнага на «спартовае спаборніцтва»[9].

Зноскі

  1. США ввели санкции против семи российских олигархов и 17 чиновников из «кремлевского списка» (руск.) . Meduza (6 красавіка 2018). Праверана 6 красавіка 2018.
  2. Картошечка Росгвардии (руск.)
  3. Девяткина, М., Солопов, М., Кокорева, М. Росгвардия назвала фальсификацией расследование Навального о госзакупках (руск.) . РБК (31 жніўня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  4. Калюков, Е., Романов, В. Глава Росгвардии пообещал сделать из Навального «отбивную» (руск.) . РБК (11 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  5. Рыклин, А. Слезая с сатисфакции (руск.) . Новая газета (12 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  6. Ежов, С. Тайное золото Золотова. У генерала Росгвардии затерялся еще миллиард (руск.) . Собеседник (18 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  7. Главой Росгвардии занялся главный военный прокурор (руск.) . Pasmi.ru (1 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  8. Навальный вызвал главу Росгвардии Золотова на дебаты на федеральном телеканале (руск.) . Новая газета (18 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  9. Золотов отказался от дебатов с Навальным (руск.) . РБК (19 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
Катэгорыя·Члены Савета бяспекі Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Мужнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Ваенныя Расіі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці» (Мінабароны Расіі)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Генералы арміі (РФ)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня