wd wp Пошук:

Віктар Бекша

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віктар Бекша (нар. 29 красавіка 1975) — беларускі валейбаліст і трэнер. Трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе.

Біяграфія

Пачаў займацца валейболам у 1984 годзе ў гродзенскай абласной школе алімпійскага рэзерву ім. А.Сапегі. Першым трэнерам быў Уладзімір Мікалаевіч Мядзведзеў.

У 1991 годзе пачынаў і правёў вялікую частку кар’еры ў «Камунальніку» з Гродна. У 2000—2001 гадах выступаў за «Нордгаўзен» (Германія).

З 2008 года выступаў за «Металург-БЕЛА» (Магілёў), дзе ў 2009 годзе завяршыў кар’еру гульца.

Кар’еру трэнера распачаў у гродзенскім «Камунальніку», з якім стаў прызёрам чэмпіянату Беларусі і ўладальнікам Кубка краіны ў 2011 годзе. Уваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай каманды пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста Віктара Сідзельнікава, а таксама з’яўляўся галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі. У 2015—2017 гадах узначальваў салігорскі «Шахцёр», які ў красавіку 2017 года стаў чэмпіёнам Беларусі. Да пераезду ў Салігорск ён працаваў у Казахстане з «Таразам», разам з якім выйграў суперкубак гэтай краіны.

У кастрычніку 2017 года быў прызначыны на пасаду галоўнага трэнера мужчынскай зборнай Беларусі па валейболе[1].

Зноскі

  1. Главным тренером мужской сборной Беларуси по волейболу назначен наставник «Шахтера» Виктор Бекша

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Трэнеры «Шахцёра» Салігорск (валейбол)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі «Камунальніка» Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Валейбалісты Беларусі
Катэгорыя·Валейбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Беларусі па валейболе
Катэгорыя·Ігракі «Камунальніка» Гродна