wd wp Пошук:

Віктар Астроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астроўскі. Віктар Астроўскі (28 жніўня 1912, в. Засімавічы, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 31 жніўня 1975, Лондан, Вялікабрытанія) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі, публіцыст, картограф.

Біяграфія

Сын Р. Астроўскага. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, быў членам Беларускага студэнцкага саюза, арганізацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта (інжынер-аграном). У кастрычніку 1939 г. у Вільні арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (срок адбываў у Варкуце, Расія). Яго маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры ў Казахстане. З канца 1941 г. у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якой прымаў удзел у штурме Монтэ-Касіна (Італія, май 1944 г.). З 1946 г. жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у вугальных шахтах, потым на працягу 20 гадоў — у друкарні аператарам машынаў.

Займаўся вывучэннем картаграфіі Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назвах Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных супраць апанентаў БЦР — Рады БНР. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт. У 1960-х гг. займаўся выданнем часопіса «Аб’еднаньне». Збіраў калекцыю картаў, якая пасля яго смерці была перададзеная ў Скарынаўскую бібліятэку.

Творы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Постаці беларускай картаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне