wd wp Пошук:

Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Віктар Цярэшчанка.

Віктар Аляксеевіч Цярэшчанка (8 мая 1938, сяло Тоўста, Білапільскі раён, Сумская вобласць, УССР — 16 студзеня 2021) — беларускі прадпрымальнік.

Біяграфія

У 1956 годзе скончыў Харкаўскае тэхнічнае вучылішча №1, у 1962 годзе — Харкаўскі політэхнічны інстытут імя У. І. Леніна[1] па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты»[2].

Працаваў старэйшым інжынерам на Мінскім заводзе «Радыёдэталь», кіраўніком аддзела МКТЭІ аўтапрама, дырэктарам Мінскага вопытна-механічнага завода Мінбыта БССР, затым начальнікам тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства бытавога абслугоўвання насельніцтва БССР[2].

З 1988 года — старшыня праўлення ТАА СП «Беліта», генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс»[1].

У ТОП 200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі 2018 года, падрыхтаваны інтэрнэт-парталам «Ежедневник», заняў 65 месца[3].

Утрымліваў футбольную каманду «Беліта-Вітэкс»[3].

Памёр 16 студзеня 2021 года ад каранавіруснай інфекцыі[4][5].

Актывы

Валодае ТАА СП «Беліта», ЗАТ «Вітэкс», Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-З (Расія), Гандлёвым домам Беліта-Вітэкс-Валгавят (Расія), Euro B&V (Латвія), займаецца вытворчасцю і дыстрыбуцыяй касметыкі ў Беларусі, СНД і Цэнтральнай Еўропе. Валодае магазінамі Свет касметыкі Беліта-Вітэкс у Беларусі, а таксама ў Расіі, Украіне, Казахстане, Малдове, Таджыкістане, Латвіі, салонамі прыгажосці Беліта-Вітэкс у Беларусі, сельскагаспадарчым філіялам ва Уздзенскім раёне.

Узнагароды

Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. Узнагароджаны савецкім медалём «За доблесную працу»[3], медалём «Ветэран працы», залатым і бронзавым медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай ВС БССР, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў РБ (2007)[2], Ордэнам Айчыны ІІІ ступені[6].

Як член БСПН імя Куняўскага за арыгінальнае ўключэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў прамысловую ўзнагароджаны Дыпломам Бізнес-саюза[2].

Сям’я

Жанаты. Мае дачку Ірыну Цярэшчанка, якая ў шлюбе з бізнэсменам Артурам Фенюком нарадзіла дачку. Ірына стварыла сетку салонаў прыгажосці пад назвай «Ітэйра», займаючыся адначасна дыстрыбуцыяй імпартнай касметыкі[7].

Зноскі

  1. 1 2 Мужчина, создавший белорусскую косметику(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 4 Генеральный директор ЗАО «Витэкс» Виктор ТЕРЕЩЕНКО: «Мы рискнули»
  3. 1 2 3 4 Архівавана 11 мая 2021.
  4. Ад каранавірусу памёр генэральны дырэктар «Вітэкс» і заснавальнік «Беліты»
  5. Умер основатель «Белиты» Виктор Терещенко Архівавана 5 сакавіка 2021.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
  7. Хто суправаджае Мацюшэўскага, Чыжа ды іншых чыноўнікаў і бізнэсменаў ФОТЫ
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута
Катэгорыя·Асобы