wd wp Пошук:

Віктар Аляксандравіч Пілецкі

Віктар Аляксандравіч Пілецкі (нар. 5 мая 1960 года ў в. Русаўшчына Клецкага раёна) — беларускі навуковец, гісторык, педагог, доктар гістарычных навук, дацэнт.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Заляшанскую сярэднюю школу ў 1976 годзе, потым прафесійна-тэхнічную вучэльню ў Мінску. Працаваў на заводзе, у 19781980 гадах служыў у арміі.

У 1986 годзе скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя. Замежная мова (французская)». Прайшоў стажыроўку ў Канскім універсітэце (Францыя, 1985 год). Працаваў на падшыпнікавым заводзе, настаўнікам у прафесійна-тэхнічнай вучэльне харчавання ў Мінску (19861988 гады).

З 1988 года — асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Пазней таксама выкладаў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. У 20072009 гадах — прафесар кафедры гісторыі Беларусі БДПУ імя Максіма Танка. У 20092010 гадах — загадчык кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі гэтага ж універсітэта.

З 2010 года працуе ў Мінскім інавацыйным універсітэце: з пачатку — загадчыкам кафедры гісторыі і тэорыі права, з 2017 года — загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін, з 2021 года — загадчыкам кафедры камунікацый і інфармацыйных тэхналогій.

Навуковая дзейнасць

У 1992 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Праблема рэформы сістэмы адукацыі ў Францыі ў 19441947 гадах і яе палітычны аспект» па спецыяльнасці «Усеагульная гісторыя». У 1997 годзе атрымаў навуковае званне дацэнта. У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара гістарычных навук на тэму «Выхаваўча-адукацыйны працэс на беларускіх землях у дахрысціянкі перыяд: праблема гістарычнага гнезесу».

Вывучаў праблемы палітычнай барацьбы па пытаннях школьнай адукацыі ў Францыі, гісторыю зараджэння, станаўлення і развіцця выхаваўча-адукацыйнага працэсу на тэрыторыі Беларусі, гісторыю Беларусі перыяду старажытнасці і сярэднявечча, гісторыю эканомікі і культуры Беларусі.

З’яўляецца членам Савета па абароне дысертацый пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Неаднаразова быў экспертам ад Савета па абароне дысертацый па кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыях, выступаў у якасці афіцыйнага апанента. Падрыхтаваў 1 кандыдата навук.

Мае больш за 130 апублікаваных навуковых прац, з’яўляецца аўтарам 7 кніжных выданняў.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая