wd wp Пошук:

Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў

Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў (нар. 18 студзеня 1931, г. Смаленск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1]. Кандыдат эканамічных навук (1981), спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі.

Біяграфія

Член КПСС з 1956. Скончыў БСГА ў 1954. З 1954 галоўны інжынер Стайкаўскай МТС Багушэўскага раёна, дырэктар Зарубскай МТС Дубровенскага раёна, галоўны інжынер Дубровенскай РТС. З 1959 2-і сакратар Дубровенскага, з 1961 1-ы сакратар Езярышчанскага райкамаў КПБ. З 1962 партарг Віцебскага абкама КПБ у Гарадоцкім тэрытарыяльна-вытворчам калгасна-саўгасным кіраванні, з 1963 намеснік загадчыка сельска-гаспадарчым аддзелам Бюро ЦК КПБ па сельскаму гаспадарству, у 1966-69 начальнік Галоўнага кіравання па асушэнні зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР[1].

З кастрычніка 1969 1-шы сакратар Гомельскага абкама КПБ. З 1978 намеснік, з кастрычніка 1979 1-шы намеснік Старшыні СМ БССР, адначасова з 1978 старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР[1].

Член ЦК КПБ з 1971, член Бюро ЦК КПБ з верасня 1978. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1970, Вярхоўнага Савета БССР у 1967-71, з 1980[1].

У 1982 годзе ​​пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка Старшыні Дзяржплана СССР(руск.) бел.[2].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: арганізацыйна-эканамічныя аспекты міжгаспадарчай кааперацыі; планаванне ў сельскагаспадарчай вытворчасці; арганізацыя вытворчасці кармоў, ялавічыны і інш[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Гвоздев Виктор Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141-142. — 737 с.
  2. 1 2 Гвоздев, Виктор Александрович Архівавана 4 красавіка 2022. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Дзяржплана БССР
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Эканамісты паводле алфавіта