wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Сірэнка

Віктар Іванавіч Сірэнка (нар. 4 сакавіка 1962, Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1962 года ў г. Барысаў Мінскай вобласці.

Скончыў Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў слесарам механазборачных работ другога разраду механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, урачом-інтэрнам па хірургіі, урачом-уролагам паліклінікі, урачом-уролагам уралагічнага аддзялення стацыянара, выконваючым абавязкі загадчыка ўралагічнага аддзялення, загадчыкам уралагічнага аддзялення Барысаўскай гарадской бальніцы, галоўным урачом установы аховы здароўя «Мінская ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласная клінічная бальніца», галоўным урачом установы аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» г. Мінска, галоўным урачом установы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» г. Мінска, старшынёй камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама, начальнікам упраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.

Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаве
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Уролагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»