wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Комар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Комар. Віктар Іванавіч Комар (5 мая 1932, г. Чугуеў, Харкаўская вобласць — 21 жніўня 1990) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1957 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава. 3 1958 года працаваў у праектных арганізацыях, у Кемераваграмадзянпраекце г. Навакузнецка Кемераўскай вобласці. 3 1969 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект», у 19851988 галоўны архітэктар тэхнічнага аддзела[1]. З 1988 года — дырэктар Гомельскага філіяла Усесаюзнага архітэктурна-праектнага аб’яднання[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў г. Гомель[2].

Творчасць

Асноўныя працы ў Расіі: маладзёжнае кафэ «Юнацтва» (1963), мікрараён № 60-61-62 (1971) у Новакузнецку, база адпачынку «Медзведзяня» ў Междурэчанску Кемераўскай вобласці (1965)[2].

Будынак Гомельскага абкама КПБ

Асноўныя работы (усе ў Гомелі): клуб Таварыства глуханямых (1977)[2], будынак Гомельскага абкама КПБ (1978[1], у сааўтарстве з Р. К. Ціхавым[2]), сталовая ў комплексе будынкаў абкама і Дома палітасветы (1982, з Р. К. Ціхавым), дом адпачынку «Чонкі» (1983)[2], 12-павярховы жылы дом у мікрараёне № 51 (1988), 16-павярховы жылы дом па Рэчыцкай шашы (1989), Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» на праспекце Касманаўтаў (1989), мемарыяльны сквер па вул. Білецкага (1987)[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), дыпломам Усесаюзнага агляду творчасці маладых архітэктараў (1963)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Комар Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Комар Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Архітэктары Новакузнецка
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля