wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Варанец

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Варанец. Віктар Іванавіч Варанец (нар. 18 красавіка 1962, Гродна) — беларускі лексікограф, педагог.

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1985). Працаваў настаўнікам беларускай мовы, завучам у Раціцкай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. З 1990 па 1992 год выкладаў беларускую мову ў Гродзенскай гімназіі № 1. З 1992 года працуе ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры рускай і беларускай моў. З 2005 па 2020 год з’яўляўся намеснікам дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта. Кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб’яднання «Катарсіс», складальнік і сааўтар літаратурных зборнікаў «Вечныя канікулы», «Гіпакратавы ваганты», «Вечар пятніцы», «Менестрэлі Асклепія». З’яўляецца аўтарам гімна Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Займаецца пытаннямі беларускай медыцынскай тэрміналогіі. У 1982—1983 гадах разам з Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «Містыка». Аўтар 20 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па пытаннях беларускай тэрміналогіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў» (2012). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізнік». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Прызнаны Чалавекам года Гродзеншчыны за 2012 год.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Лексікографы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў