wd wp Пошук:

Вікенцій Паўлавіч Карповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карповіч.

Вікенцій Паўлавіч Карповіч (1914-1996) — савецкі лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза (1942).

Біяграфія

Нарадзіўся 20 студзеня 1914 года ў вёсцы Калодзішчы, цяпер пасёлак Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, у сялянскай сям’і. Беларус. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. У 1937 годзе скончыў інстытут нацыянальных меншасцяў. Працаваў на мінскім заводзе «Ударнік».

У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1938 годзе скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з першага дня вайны.

Камандзір звяна 16-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка(руск.) бел. (20-я змешаная авіяцыйная дывізія, 18-я армія(руск.) бел., Паўднёвы фронт) кандыдат у члены ВКП(б) старэйшы лейтэнант Вікенцій Карповіч да сакавіка 1942 года зрабіў сто дваццаць шэсць[1] паспяховых баявых вылетаў на разведку і штурмоўку войскаў праціўніка, суправаджэнне бамбавікоў, прыкрыццё сваіх войскаў, удзельнічаў у дваццаці паветраных баях, збіў варожы знішчальнік.

16 сакавіка 1942 года, падчас свайго 126-га баявога вылету, пры выкананні паветранай разведкі праціўніка быў цяжка паранены ў руку, але здолеў прывесці пашкоджаны МіГ-3(руск.) бел. на свой аэрадром. З прычыны ранення быў адпраўлены ў шпіталь, дзе яму пасля некалькіх аперацый атрымалася цалкам аднавіць рухомасць рукі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 чэрвеня 1942 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму лейтэнанту Карповічу Вікенція Паўлавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 700)[2].

У 1944 годзе мужны лётчык-знішчальнік скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і паспеў вярнуцца на фронт ў родны полк, перавучыўшыся на новы тып знішчальніка. Служыў на пасадзе намесніка камандзіра авіяпалка. Пасля вайны працягваў службу ў ВПС СССР.

1941-1945. Здзейсніў 263 паспяховых баявых вылеты, правёў 35 паветраных баёў, штурмаваў варожыя войскі, вёў разведку, суправаджаў бамбавікі і штурмавікі. У паветраных баях знішчыў 3 варожыя самалёты асабіста і 5 — у групе з таварышамі.

З 1960 года палкоўнік Карповіч В. П. — у запасе, а затым у адстаўцы. Жыў у горадзе Краснадар. Памёр 12 красавіка 1996 года. Пахаваны ў горадзе Краснадары на Славянскіх могілках.

Памяць

У Краснадары на доме, размешчаным па адрасе вуліца Афіцэрская дом 43, у якім пражываў Карповіч В. П., устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. В. Карпович На «Ишаках» и «МиГах»! 16-й гвардейский в начале войны.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Военно-воздушных Красной Армии» от 6 июня 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 15 июня (№ 22 (181)). — С. 1.

Творы

Спасылкі

Вікенцій Паўлавіч Карповіч на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Краснадарскім краі
Катэгорыя·Памерлі ў Краснадары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1914 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі