У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макарэвіч.
Вікенцій Вікенцьевіч Макарэвіч (пам. 24 верасня 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997—2001).
У мытных органах з сакавіка 1970 года. Прайшоў шлях ад інспектара да начальніка Мінскай рэгіянальнай мытні.
З 16 ліпеня 1993 года — намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].
17 студзеня 1994 года прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу[2].
30 ліпеня 1997 года быў прызначаны выканаўчым абавязкі Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[3].
З 13 сакавіка 1998 года — Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь[4].
1 лістапада 2001 года ў сувязі са складаннем Урадам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў перад ізноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь спыніў свае паўнамоцтвы[5].
З сярэдзіны 2006 года — дырэктар ААТ «Белкультгандаль»[6].
Памёр 24 верасня 2020 года.