wd wp Пошук:

Віка касматая

Ві́ка касматая, Віка азімая, Гарошак касматы[3] (Vicia villosa) — аднагадовая травяністая расліна роду гарошак сямейства бабовых.

Батанічнае апісанне

Сцябло кусцістае, апушанае, даўжынёй да 2 м, палягае. Кветкі сіне-фіялетавыя, чырвона-фіялетавыя ў гронках. Плод — шырокі кароткі струк.

Значэнне і выкарыстанне

Культывуецца з канца XIX ст. Кармавая расліна. Высяваецца на зялёны корм разам з азімым жытам. Пасля скошвання або страўлівання хутка адрастае і дае другі, часам трэці ўкос. Добра расце на лёгкіх супясчаных глебах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1793 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гарошак