wd wp Пошук:

Відэахостынг

Відэахостынг — вэб-сервіс, які дазваляе загружаць і праглядываць відэа ў браўзеры, напрыклад, праз адмысловы прайгравальнік. Большасць падобных сервісаў не прадастаўляюць відэа, паволде прынцыпу кантэнт генерыруе карыстальнік (User-generated content). Відэахостынг стаў набіраць папулярнасць разам з распаўсюджваннем шыракапалоснага доступу ў інтэрнэт і развіццём цвёрдых дыскаў, на якіх захоўваюцца вялізныя аб’ёмы інфармацыі.

Спецыялізацыя

Большасць відэахостынгаў тэматычна не абмяжоўваюць напаўненне. Аднак, некаторыя відэахостынгі займаюць спецыялізаваныя сектары, прапануючы тэматычныя парталы. Асаблівае месца займае SciVee — сервіс публікацыі навуковага і навукова-папулярнага відэакантэнту, а таксама тэкставых вынікаў даследванняў у дадатак да яго.

Правовыя аспекты

У той час, як на некаторых сайтах праводзіцца жорсткі кантроль запампаваных файлаў (як, напрыклад, на Вікісховішчы, дзе захоўваецца мноства свабодных ролікаў), многія відэахостынгі адчуваюць праблемы, звязаныя з з тым, што карыстальнікі ўкладаюць відэафайлы, не з’яўляяся іх праваабладальнікамі.

Тэмпы роста аб’ёма і трафіка

У канцы 2007 года трафік YouTube перасягнуў сумарны трафік на тэрыторыі ЗША узору 2000 года[1][2]. У канцы 2008 года YouTube і Hulu перасягнулі гэты паказчык у два разы[1]

Зноскі

  1. 1 2 Cisco Visual Networking Index:2008 Year in Review / Video Highlights(недаступная спасылка). [[Cisco{{subst:!}}cisco.com]],8 снежня 2008
  2. Эксперты: Интернет ожидают пробки, как на дорогах(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2012. Праверана 2 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сайты паводле тыпу
Катэгорыя·Відэахостынг