wd wp Пошук:

Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяспалаў. Вячаслаў Мікалаевіч Бяспалаў (нар. 26 чэрвеня 1943, г. Новасібірск, РСФСР) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры (2010).

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Б. Ф. Кузьмін, Ашчэпкаў). У 19671970 гадах працаваў у праектным інстытуце «Новасібграмадзянпраект»; у 19702008 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць

Фізкультурна-аздараўленчы камбінат у Гомелі
Новы корпус Гомельскага аэрапорта

Асноўныя працы: інтэрнат трэста «Жылбуд-2» у Новасібірску (1974); жылы дом на рагу вуліц Кожара-Савецкай (1975); спартыўны комплекс «Дынама» (1973—1980); фізкультурна-аздараўленчы камбінат па вул. Артылерыйскай у г. Гомелі (I чарга будаўніцтва − 1982), інтэрнат абласных парткурсаў (19801982); інтэрнат гасцінічнага тыпу на 600 месцаў па вул. Багданава (2008); гасцініца «Кастрычніцкая» па вул. Ланге ў г. Гомелі (1980); жылыя дамы па вул. Пляханава (1981); аэравакзал (1985), гасцініца «Турыст» (1986), медгарадок у раёне «Асаўцы» г. Гомеля ў т.л. — Чыгуначная бальніца на 400 коек; анкалагічны дыспансер на 240 коек; кардыялагічны дыспансер на 240 коек; бальніца «Хімзавода» на 240 коек (1995); забудова бальнічнага комплексу ў Навабеліцы (Гомель) у складзе: 3-я гарадская бальніца на 800 коек; медінстытут на 2 500 студэнтаў; шпіталь інвалідаў ВАв; пасёлак для сірот-інвалідаў; (1973; 1993, у сааўтарстве з С. Малышавым, В. І. Ціхавай); медыцынскі цэнтр (спецдыспансер) на 480 коек (2003, у сааўтарстве з Яназам Кобэ, В. Сухоцкай; 17-павярховыя вышынныя маналітныя дамы; добраўпарадкаванне і рэканструкцыя завода «Гомельбудматэрыялы» ў г. Гомелі (1990-95) аўтар; рэканструкцыя рэстарана «Анастасія» ў жылым раёне «Валатава» г. Гомеля (2001, сааўтар У. П. Талочка).

Узнагароды

Перамогі ў рэспубліканскіх, усесаюзных конкурсах: «Лаўрэат прэміі савецкіх прафсаюзаў» — гасцініца «Турыст» у г. Гомелі (жнівень 1988); Гран-пры Нацыянальнага фестывалю архітэктуры. Праектаванне і рэалізацыя будынка «Медыцынскага цэнтра (спецдыспансер)» у г. Гомелі, 2003 (арх. Я. Кобэ, В. Бяспалаў, В. Сухоцкая).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 чэрвеня
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе