wd wp Пошук:

Вячаслаў Леанідавіч Ганчарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка. Вячасла́ў Леані́давіч Ганчарэ́нка (16 чэрвеня 1970, Мінск) — пастар мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», епіскап Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 годзе ў хрысціянскай сям’і. Агулам бацькі мелі 12 дзяцей. Бацька Леанід Карнеевіч быў служыцелем пяцідзясятніцкай царквы, прапаведнікам. У 1961 годзе быў асуджаны на 5 гадоў за рэлігійную дзейнасць.

Вячаслаў Ганчарэнка скончыў тэалагічны каледж і ўніверсітэт Орала Робертса ў Кіеве. Працаваў муляром, электрамантэрам, геадэзістам.

У 2006 годзе абраны епіскапам (старшынёй) Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь[1].

Аўтар кнігі «Ты будзеш жыць вечна».

Сям’я

Ажаніўся 28 лістапада 1992 годзе. З жонкай Ірынай маюць трох дачок: Караліну, Эстэр і Мілану.

Зноскі

  1. Епископ(руск.) . Аб’яднанне супольнасцей поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь (31 кастрычніка 2010).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускага пратэстанцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску