У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка. Вячасла́ў Леані́давіч Ганчарэ́нка (16 чэрвеня 1970, Мінск) — пастар мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», епіскап Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля Беларусі.
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1970 годзе ў хрысціянскай сям’і. Агулам бацькі мелі 12 дзяцей. Бацька Леанід Карнеевіч быў служыцелем пяцідзясятніцкай царквы, прапаведнікам. У 1961 годзе быў асуджаны на 5 гадоў за рэлігійную дзейнасць.
Вячаслаў Ганчарэнка скончыў тэалагічны каледж і ўніверсітэт Орала Робертса ў Кіеве. Працаваў муляром, электрамантэрам, геадэзістам.
У 2006 годзе абраны епіскапам (старшынёй) Аб’яднання супольнасцей поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь[1].
Аўтар кнігі «Ты будзеш жыць вечна».
Ажаніўся 28 лістапада 1992 годзе. З жонкай Ірынай маюць трох дачок: Караліну, Эстэр і Мілану.