wd wp Пошук:

Вячаслаў Краскоўскі

Вячаслаў Краскоўскі (19271988) — удзельнік беларускага патрыятычнага падполля ў 19461947 гг. у Баранавіцкай вобласці, сябра арганізацыі «Чайка».[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1927 г. у Навагрудку ў Польскай Рэспубліцы. У 1945 г. скончыў Наваградскую педнавучальню. У 1946 г. падчас вучобы ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце далучыўся да мясцовай групы падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за беларускія нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць.

У сярэдзіне 1947 г. арганізацыю выкрылі савецкія спецслужбы пасля арыштаў сябраў Саюза вызвалення Беларусі, якія былі выдадзены ўладам савецкім агентам Алесем Бажко. Пачаліся арышты ўдзельнікаў «Чайкі»: у выніку канспірацыйнай памылкі некаторыя сябры «Чайкі» утрымлівалі сувязь з СВБ. Вячаслаў Краскоўскі быў арыштаваны МДБ у чэрвені 1947 і засуджаны 16-18 кастрычніка 1947 г. у Баранавічах вайсковым трыбуналам паводле артыкулаў 63-I і 76 КК БССР да 10 гадоў канцлагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у баранавіцкай турме і канцлагерах Комі АССР, працуючы на вугальных шахтах Інты ў лагерах № 2 і 3.

У 1956 г. вызваліўся, пэўны час працаваў там жа на шахтах камбінату «Інтавугаль». Рэабілітаваны ў 1975 г. У 1977 г. выйшаў на пенсію і вярнуўся на радзіму, пераехаў у Салігорск. Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Салігорска.

Памёр у 1988 г., пахаваны ў Навагрудку.

Зноскі

  1. http://slounik.org/154829.html Біяграфія Вячаслава Краскоўскага

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Навагрудку
Катэгорыя·Члены арганізацыі «Чайка»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку