wd wp Пошук:

Вячаслаў Васільевіч Грыднёў

Вячаслаў Васільевіч Грыднёў (28 верасня (9 кастрычніка) 1898, в. Грыдзькова, Міхнеўскі раён, Маскоўская вобласць — 5 студзеня 1991, г. Масква, РСФСР) — савецкі разведчык, камандзір АМСБАП у гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік Вышэйшай разведвальнай школы (1950—1960), генерал-маёр.

Біяграфія

У 1910 годзе скончыў сельскую земскую школу. З 1912 па 1917 гада працаваў на заводзе ў Петраградзе падручным электраманцёра. У студзені 1917 года быў прызваны ў войска. Служыў радавым у запасным электратэхнічным батальёне, які ў кастрычніку 1917 года перайшоў на бок савецкай улады. У верасні 1921 года накіроўваецца на працу ў Маскоўскую НК упаўнаважаным сакрэтнай аператыўнай часткі.

Пасля заканчэння Вышэйшай памежнай школы АДПУ ў 1924 годзе накіроўваецца на службу ў памежныя часткі Закаўказскай акругі.

У кастрычніку 1932 года быў камандзіраваны ў Мангольскую Народную Рэспубліку, дзе дапамагаў манголам ствараць памежныя войскі і службу аховы дзяржаўнай мяжы. З’яўляючыся супрацоўнікам рэзідэнтуры знешняй выведкі ў Манголіі, вёў актыўную выведвальную працу па белай эміграцыі ў Маньчжурыі. Прыцягнуў да супрацоўніцтва са знешняй выведкай шэраг замежнікаў, ад якіх паступала інфармацыя аб дзейнасці японцаў у гэтай правінцыі Кітая, а таксама аб плянах белагвардзейцаў ў дачыненні да СССР.

З красавіка 1936 года з’яўляўся начальнікам спачатку 42-га Джэбраільскага, а затым — 44-га Ленкараньскага памежных атрадаў на савецка-іранскай мяжы. Са жніўня 1939 года па ліпень 1941 года знаходзіўся на кіруючай аператыўнай працы ў Галоўным упраўленні памежых войскаў НКУС.

Пасля вызвалення Заходняй Беларусі накіраваны туды ў доўгатэрміновую камандзіроўку ў якасці начальніка аператыўнай групы НКУС БССР, а затым — начальніка Ваўкавыскага гараддзела НКУС.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Асобай групе пры наркаме НКУС па фарміраванні разведвальна-дыверсійных атрадаў для закіду ў тылы германскіх войскаў. Быў камандзірам Асобнай мотастралковай брыгады адмысловага прызначэння (АМСБАП) НКУС. У баях з акупацыйнымі войскамі разведвальна-дыверсійнымі атрадамі Грыднёва знішчаны 136130 варожых салдат і афіцэраў, пушчаныя пад адхон 1415 воінскіх эшалонаў з тэхнікай, баепрыпасамі і палівам, знішчаны 51 самалёт.

Пасля расфарміравання АМСБАП у лістападзе 1943 года быў прызначаны дарадцам МУС Манголіі. 17 лістапада 1944 года пастановай Савета Народных Камісараў СССР яму прысвойваецца воінскае званне генерал-маёр. У Манголіі знаходзіцца да студзеня 1949 года. Прымаў удзел у вайне з Японіяй.

З 1949 года — начальнік аддзела Камітэта інфармацыі пры Савеце Міністраў СССР.

У 1950—1960 гадах — Начальнік Вышэйшай разведвальнай школы.

У 1960 одзе выйшаў у адстаўку па стане здароўя.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, трыма ордэнамі Мангольскай Народнай Рэспублікі, шматлікімі медалямі[1].

Зноскі

  1. У гэты дзень 9 кастрычніка 1898 г. у вёсцы Грыдзькова (цяпер Міхнеўскі раён Маскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і нарадзіўся Вячаслаў Васільевіч ГРЫДНЁЎ — бачны савецкі разведчык, камандзір АМСБАП у гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік Вышэйшай разведвальнай школы (1950—1960 гг.), генерал-маёр
Тэмы гэтай старонкі (47):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За Перамогу над Японіяй» (МНР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Пахаваныя на Праабражэнскіх могілках
Катэгорыя·Супрацоўнікі КДБ СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Чэкісты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Палярная Зорка»
Катэгорыя·Камандзіры палкоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве