wd wp Пошук:

Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабашкін. Вячаслаў Аляксандравіч Бабашкін (30 кастрычніка 1938, г. Новакузнецк, Кемераўская вобласць — 29 студзеня 2012, Віцебск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1962 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у праектных інстытутах Нарыльска, Горкага, з 1967 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Брэсцкім філіяле Белдзяржпраекта, з 1970 года — у Мінскпраекце, з 1981 года  — у Мінскграмадзянпраекце, з 1984 года — кіраўнік майстэрні ў Віцебскграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў ў Віцебску.

Апошнія гады хварэў. Памёр 29 студзеня 2012 года[1].

Творчасць

Крыты каток у парку імя М. Горкага
Будынак тэлецэнтра на вул. Макаёнка

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): жылыя дамы па вул. Старавіленскай (1978), Я. Коласа (1983), у мікрараёне Чыжоўка (1982), крыты каток у парку імя М. Горкага (1974), корпус пансіяната Савета Міністраў БССР на Заслаўскім вадасховішчы (1980), будынкі Маскоўскага райкама і райвыканкама (1980), Міністэрства сувязі БССР (1983), рэдакцыйны корпус тэлецэнтра па вул. Макаёнка (1983) у Мінску, дзіцячы кінатэатр, абласная паліклініка і кардыялагічны цэнтр (1986), комплекс спеўнага поля (1988)[2] у Віцебску.

Зноскі

  1. Памяти друга, коллеги посвящается…
  2. Над праектам перакрыцця амфітэатра яго працаваць не запрасілі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Брэстпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Віцебскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Памерлі 29 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новакузнецку