У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Савіцкі. Вячаслаў (Венцаслаў) Іосіфавіч Савіцкі (7 снежня 1898, в. Савіцкая, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — 10 студзеня 1984, Мінск) — адзін з лідараў прасавецкай беларускай дыяспары. У Аргенціне з 1926 года. У 1941—1948 гадах — старшыня Беларускага цэнтральнага дэмакратычнага камітэта дапамогі сіротам Вялікай Айчыннай вайны. Неаднаразова арыштоўваўся паліцыяй. Рээмігрыраваў на Радзіму ў 1955 годзе.