wd wp Пошук:

Вячаслаў Іванавіч Палунін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палунін.

Вячаслаў (Слава) Іванавіч Палунін (нар. 12 чэрвеня 1950, Навасіль, Арлоўская вобласць, РСФСР) — савецкі і расійскі клоун, рэжысёр , акцёр

, мім; народны артыст Расійскай Федэрацыі (2001), лаўрэат прэмія Ленінскага камсамола (1986).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры ім. Н. К. Крупскай і эстраднае аддзяленне ГІТІСа.

Акцёр-мім, клоун, аўтар і пастаноўшчык клоунскіх нумароў, рэпрыз, масак, герояў, спектакляў. У 1968 годзе арганізаваў мім-тэатр «Ліцэдэі», які стаў у 1980-я гады папулярным на ўвесь Савецкі Саюз, як і яго галоўны персанаж Асісяй. Найбольшай вядомасцю карысталіся нумары «Асісяй!», «Ніззя» і «Сумная канарэйка» («Блю-Блю-Блю-Канары…», аўтар нумара Роберт Гарадзецкі). Арганізатар «Мім-парада» (1982), Усесаюзнага фестывалю вулічных тэатраў (1987), Першага ўсесаюзнага фестывалю «Кангрэс дурняў» (1988).

Увесну і ўлетку 1989 года з падачы Палуніна караван вандроўных камедыянтаў, стартаваўшы ў Маскве, ператварыў Еўропу ў адзіную тэатральную прастору. Так пачалася традыцыя еўрапейскага фестывалю вулічных тэатраў «Караван свету» (1989). Адзін з галоўных заснавальнікаў Акадэміі дурняў, якая ў 1993—1994 правяла ў Маскоўскім кінацэнтры фестывалі «Бабы-дуры».

З 1988 года Палунін працуе пераважна за мяжой, жыў у Лондане, цяпер жыве недалёка ад Парыжа ў маёнтку «Жоўты млын».

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Slava Polunin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Slava Polunin // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Народныя артысты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Рэжысёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1950 годзе
Катэгорыя·Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Астап»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Рэжысёры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Лоўрэнса Аліўе