Вялі́чкаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне ракі Лідзея, за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, каля вёскі Вялічкі.
Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
Возера бяссцёкавае[1]. Размяшчаецца на водна-ледавіковай раўніне, сярод камавых пакладаў, недалёка ад Дакудаўскага балота.
На паўночным беразе Вялічкаўскага возера, паблізу р. Лідзея, на пясчаным узгорку размешчана паселішча эпохі бронзы і прасочваюцца сляды другога паселішча.