wd wp Пошук:

Вялічкаўскае возера

Вялі́чкаўскае[1] — возера ў Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне ракі Лідзея, за 12 км на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, каля вёскі Вялічкі.

Апісанне

Плошча паверхні возера 0,15 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.

Возера бяссцёкавае[1]. Размяшчаецца на водна-ледавіковай раўніне, сярод камавых пакладаў, недалёка ад Дакудаўскага балота.

На паўночным беразе Вялічкаўскага возера, паблізу р. Лідзея, на пясчаным узгорку размешчана паселішча эпохі бронзы і прасочваюцца сляды другога паселішча.

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Лідскага раёна
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак